Map Graph

Нэвыцкі замак

Нэвыцкі замак — замак каля сяла Кам’яныця Закарпацкай вобласці Украіны, за 12 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра Ужгарад. Замак быў пабудаваны ў XIII стагоддзі на вяршыні ўзгорка над далінай ракі Уж на месцы больш ранняга драўлянага ўмацавання. У 1241 годзе быў разбураны ордамі мангола-татараў, але ў другой палове XIII стагоддзя быў адноўлены. На мяжы XIII—XIV стагоддзяў на месцы круглага данжона была пабудавана чатырохвугольная трох’ярусная вежа-данжон. З развіццём агнястрэльнай зброі замак увесь час удасканаліўся і перабудоўваўся і канчатковыя свае абрысы набыў напачатку XVI стагоддзя. Напачатку XVII стагоддзя, калі ім валодаў род Другетаў, замак у выніку міжусобных войнаў неаднаразова пераходзіў з рук у рукі. У 1644 годзе замак захапіў і разбурыў трансільванскі ваявода Дзьёрдзь Ракацы. З тых часоў замак не аднаўляўся і дайшоў да нашых часоў у выглядзе руін.

Read article
Файл:Ukraine.Nevitske.Castle01.JPGФайл:Ukraine.Nevitske.Castle02.JPGФайл:Ukraine.Nevitske.Castle03.JPG